pozandrej
Новая рэчаіснасць На тым месцы, дзе зусім нядаўна стаяў журнальны столік, цяпер стаіць калыска. А замест адной з камод у пакоі з’явіўся дзіцячы ложак. Напалоханая котка, нічога не разумеючы, спрабуе абвыкнуць да таго факту, што не яна цяпер у доме галоўная, і існуе нехта, на каго накіравана ўся ўвага людзей, яе гаспадароў. Гэты нехта спіць у калыскі. Гэтага нехта клічуць Гануля і ў блізкі час менавіта яна будзе ў доме галоўнай, і ўвесь свет зараз будзе круціцца вакол яе. Яна спіць, бо месяц таму яна перажыла страшнае і прыемнае – яна нарадзілася. Яна спіць, зусім як дарослая перад працай. Яна спіць, бо ў яе таксама ёсць цяжкі клопат, і далёка не кожны з дарослых зможа зрабіць тое ж, што яна – ёй трэба расці, ёй трэба набіраць вагу, ёй трэба стаць сапраўдным чалавекам. Яна спіць, але часам пачынае варушыцца і чамусьці крактаць. Яна спіць и пахне салодкім малаком, а яе бацькі ніяк не могуць наглядзецца на яе, на тое, якая яна малайчына і прыгажуня. І сэрцы гэтых бацькоў гатовыя разарвацца ў грудзях ад пяшчоты… Гэтыя бацькі – мы.
Dec 15, 2013 1:50 PM
Corrections · 9
2

Новая рэчаіснасць

На тым месцы, дзе зусім нядаўна стаяў журнальны столік, цяпер стаіць калыска. А замест адной з камод у пакоі з’явіўся дзіцячы ложак. Напалоханая котка, нічога не разумеючы, спрабуе абвыкнуць да таго факту, што не яна цяпер у доме галоўная, і існуе нехта, на каго накіравана ўся ўвага людзей, яе гаспадароў. Гэты нехта спіць у калыскі (калысцы). Гэтага нехта клічуць Гануля і ў блізкі (самы бліжэйшы) час менавіта яна будзе ў доме галоўнай, і ўвесь свет зараз будзе круціцца вакол яе. Яна спіць, бо месяц таму яна перажыла страшнае і ў той жа час прыемнае – яна нарадзілася. Яна спіць, зусім як дарослая перад працай. Яна спіць, бо ў яе таксама ёсць цяжкі клопат, і далёка не кожны з дарослых зможа зрабіць тое ж, што яна – ёй трэба расці, ёй трэба набіраць вагу, ёй трэба стаць сапраўдным чалавекам. Яна спіць, але часам пачынае варушыцца і чамусьці крактаць (кракчуць качкі. Па-беларуску лепш сказаць - лапатаць, напрыклад). Яна спіць и пахне салодкім малаком, а яе бацькі ніяк не могуць наглядзецца на яе, на тое, якая яна малайчына і прыгажуня. І сэрцы гэтых бацькоў гатовыя разарвацца ў грудзях ад пяшчоты… Гэтыя бацькі – мы.

September 28, 2014
1

Новая рэчаіснасць

На тым месцы, дзе зусім нядаўна стаяў журнальны столік, цяпер стаіць калыска. А замест адной з камод у пакоі з’явіўся дзіцячы ложак. Напалоханая котка, нічога не разумеючы, спрабуе абвыкнуць да таго факту, што не яна цяпер у доме галоўная, і існуе нехта, на каго накіравана ўся ўвага людзей, яе гаспадароў. Гэты нехта спіць у калыскі. Гэтага нехта клічуць Гануля і ў блізкі час менавіта яна будзе ў доме галоўнай, і ўвесь свет зараз будзе круціцца вакол яе. Яна спіць, бо месяц таму яна перажыла страшнае і прыемнае – яна нарадзілася. Яна спіць, зусім як дарослая перад працай. Яна спіць, бо ў яе таксама ёсць цяжкі клопат, і далёка не кожны з дарослых зможа зрабіць тое ж, што яна – ёй трэба расці, ёй трэба набіраць вагу, ёй трэба стаць сапраўдным чалавекам. Яна спіць, але часам пачынае варушыцца і чамусьці крактаць. Яна спіць і пахне салодкім малаком, а яе бацькі ніяк не могуць наглядзецца на яе, на тое, якая яна малайчына і прыгажуня. І сэрцы гэтых бацькоў гатовыя разарвацца ў грудзях ад пяшчоты… Гэтыя бацькі – мы.

May 28, 2014
Дзякуй!
May 30, 2014
Выдатна ))
May 28, 2014
Вельмi добра! Вiншую!
April 1, 2014
Want to progress faster?
Join this learning community and try out free exercises!